Беларуская Служба

Палітзаключонную абвінавачваюць у падпале падатковай інспекцыі

06.11.2021 12:39
Лукашысты спрабуюць навесіць дадатковыя абвінавачанні на праваабаронцу Марфу Рабкову.
Марфа Рабковаspring96.org

Марфа Рабкова, праваабаронца "Вясны", была затрымана 17 верасня 2020 года. Ёй прад'яўлена адразу некалькі сур'ёзных абвінавачанняў, у тым ліку за распальванне варожасці і стварэнне злачыннай арганізацыі або ўдзел у ёй. За кратамі яна знаходзіцца ўжо год, за гэты час у яе памерлі бабуля і бацька. 

Цяпер стала вядома, што СК і ГУБАЗ дадаткова спрабуюць навесіць на дзяўчыну арганізацыю падпалу падатковай інспекцыі. Ніякіх доказаў сілавікі не маюць, гэта помста дзяўчыне за праваабарончую дзейнасць. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Марфа Рабкова мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, ад невыносных умоў у турме страціла 20 кілаграм, перахварэла на ковід і некалькі разоў страціла прытомнасць.

юл